Беларускія памежнікі знайшлі на польскай мяжы непрытомнага мігранта


У Свіслацкім раёне 21 верасня беларускія памежнікі знайшлі на беларуска-польскай мяжы іракца ў непрытомным стане, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Знойдзены замежнік на беларуска-польскай мяжы.
Фота: gpkgovby / Telegram

У цяжкім стане ўцякач быў дастаўлены на памежную заставу, куды выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Пасля першаснага агляду медыкаў высветлілася, што мужчына ў коме і мае відавочныя прыкметы пераахаладжэння. Пры сабе ў замежніка знойдзены пашпарт грамадзяніна Іраку і адмоўны ПЛР-тэст польскай медустановы.

Згодна з запісам, зробленым у польскай карце неадкладнай медычнай дапамогі, 20 верасня польскія памежнікі выявілі маладога чалавека ў дачным доме і на месцы паказалі медыкам. Падчас агляду дактары зафіксавалі шокавы стан, ваніты, скаргі на болі ў назе, крывавыя пашкоджанні ад калючага дроту.

Здымак нагі знойдзенага на беларуска-польскай мяжы ўцекача.
Фота: gpkgovby / Telegram

Са словаў беларускіх памежнікаў, польскія медыкі не сталі шпіталізаваць пацярпелага, а толькі выдалі мужчыну абязбольвальныя і адправілі назад на мяжу.

Цяпер пацярпелы дастаўлены ў Свіслацкі цэнтральны раённы шпіталь. Ён прытомны, яму аказваецца дапамога.

Артыкулы
«Мы не саступім». Што прэзідэнт Польшчы сказаў пра Беларусь на Генасамблеі ААН
2021.09.22 10:48

АД, belsat.eu

Стужка навінаў