Беларус выйшаў на Чырвоную плошчу з плакатам супраць Лукашэнкі. Яго затрымлівала пяць сілавікоў


Беларус Дзмітрый Голубеў удзень 21 верасня выйшаў Чырвоную плошчу ў Маскве з плакатам «Хопіць карміць рэжым Лукашэнкі». Аднак у неўзабаве быў затрыманы, паведамляе праваабарончы рэсурс «ОВД-Инфо».

Дзмітрый Голубеў.
Фота: ovdinfo.org

Плакат, з якім выйшаў беларус быў пафарбаваны ў бела-чырвоную колеры, а ўнізе размешчаны QR-код, па якім можна перайсці на петыцыю супраць дзеючай улады ў Беларусі.

Неўзабаве да Дзмітрыя падышло пяць сілавікоў, якія затрымалі і даставілі яго ў аддзел паліцыі па раёне Кітай-горад. На яго склалі пратакол па артыкуле аб удзеле ў няўзгодненай акцыі.

Беларуса адпусцілі з патрабаваннем з’явіцца на суд 23 верасня. Згодна з абвінавачваннем яму пагражае штраф ад 340 да 680 беларускіх рублёў) або абавязковыя працы на тэрмін да сарака гадзін.

Артыкулы
«Нашай дыяспары цяжэй за ўсё». Беларусы Масквы ўжо год выходзяць на пратэст да амбасады
2021.08.13 09:36

АД, belsat.eu

Стужка навінаў