Тыктокера Андрэя Бяляўскага асудзілі на 2 гады калоніі за «абразу Лукашэнкі»


Палітзняволенаму тыктокеру з Бабруйску, аўтару папулярнага блогу «У мяне пытанне» Андрэю Бяляўскаму прасудзілі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за абразу Лукашэнкі. Суд у ягонай справе працягваўся адзін дзень у закрытым рэжыме, паведамляе тэлеграм-канал «Бобруйск Online».

Андрэй Бяляўскі.
Фота: spring96.org

45-гадовага Андрэя затрымалі 24 красавіка проста на працы – у ягонай уласнай краме «Веласпортмайстар». Разам з Бяляўскім забралі і ягонага непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі – аддалі бабулі з дзядулем.

Андрэю выставілі абвінавачванні ў абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Да суда яго змясцілі ў бабруйскі СІЗА № 5.

Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт блогера і змяніў яго назву на _gubop. Да затрымання на блог Бяляўскага меў больш за 100 тысяч падпісальнікаў.

Hавiны
У Менску затрымалі керамістку Наталлю Карнееву, яе дачку забралі ў прытулак
2022.08.22 15:24

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў