Кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жузэп Бурэль выказаўся супраць поўнай забароны на візы для расейцаў


Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жузэп Бурэль 22 жніўня выступіў супраць ідэі поўнай забароны выдачы шэнгенскіх віз для расейцаў. Ён назваў гэтую ідэю «вельмі супярэчлівай прапановай» з-за таго, што розныя краіны Еўразвязу маюць розную пазіцыю на гэты конт.

Жузэп Бурэль.
Фота: europarl.europa.eu

«Гэта вельмі супярэчлівая прапанова. Некаторыя краіны ўжо прынялі пэўныя меры ў сувязі з гэтым, іншыя не збіраюцца гэта падтрымліваць. Я думаю, што забараніць уезд усім расейцам – нядобрая ідэя. Нам трэба дзейнічаць больш выбарачна», – сказаў Жузэп Бурэль.

На думку Бурэля, можна забараніць уезд у Еўразвяз вядучым расейскім бізнесменам, але не простым расейцам, якія хочуць з’ехаць з Расеі.

Раней некалькі еўрапейскіх краін выказваліся аб неабходнасці поўнай забароны на выдачу шэнгенскіх віз расейцам на ўзроўні ўсяго Еўразвязу. Сярод гэтых краін былі Эстонія, Латвія, Літва, Фінляндыя, Польшча, Чэхія і Славакія. Аднак некаторыя краіны ЕЗ выступілі супраць – у тым ліку, Нямеччына, Францыя і Нідэрланды.

Аб’ектыў
Ці стануць пасткай для беларусаў і расейцаў еўрапейскія візавыя абмежаванні?
2022.08.20 23:17

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў