У Беларусі масавыя збоі пры аплатах банкаўскімі картамі


Чытачы «Белсату» скардзяцца на праблемы і перабоі з аперацыямі па банкаўскіх картках. Прычым паведамленні пра перабоі паступаюць з усёй краіны.

З розных гарадоў Беларусі чытачы «Белсату» паведамляюць пра праблемы з аплатай банкаўскімі картамі.

«Не праходзіць аплата ў аптэках, а калі і праходзіць, то праз раз. Не змагла аплаціць як мінімум у двух аптэках на вакзале ў Менску: у першай прайшла з цяжкасцю, у другім наогул не прайшла. У той жа час у краме «Суседзі» на тым жа вакзале ўсё выдатна. Фармацэўт у аптэцы казала, што правайдары кагосьці апавясцілі пра магчымыя праблемы з аплатай з-за пачатку мадэрнізацыі і правярання сістэмаў», – пішуць чытачы «Белсату».

«Сёння, 22 жніўня не працуе аплата картай у краме »Гіт« на вул Валгаградскай у Менску. Кажуць няма сувязі з банкам».

У Слуцку жыхары гораду сутыкнуліся з падобнай праблемай. У горадзе кажуць, што нібыта адбылася аварыя праз атаку хакераў. Немагчыма разлічыцца картамі як прыватных, так і дзяржаўных банкаў.

У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры паведамленняў пра аварыі і збоі пакуль няма. Апошняя праблема, паводле ведамства, мела месца 20 жніўня, калі на працягу дня назіралася частковая непрацаздольнасць аднаго з апаратна-праграмных комплексаў, які забяспечвае дадатковую аўтэнтыфікацыю пры правядзенні аперацыяў у сетцы інтэрнэт.

Hавiны
Пасля санкцыяў ЗША «Абсалютбанк» спыняе аперацыі ў валюце
2021.08.18 12:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў