Мяжу Беларусі і ЕЗ не могуць перасекчы 1060 фур


Фуры ў чарзе на выезд.
Фота: Корреспондент.net

На мяжы Беларусі і Латвіі цяпер стаіць чарга з 40 грузавікоў, а на мяжы з Літвой – 710, у бок Польшчы – каля 140, паведамляе Белта.

На беларуска-латвійскай мяжы самы вялікі затор – перад пунктам пропуску «Урбаны» – звыш 30 машын.

Самая доўгая чарга на ўезд у Літву сабралася перад пунктам пропуску «Прывалка» – больш за 280 грузавікоў. У «Відзах» чакаюць больш за 40 машын, «Катлоўка» – 140, «Каменны Лог» – больш за 270, «Беняконі» – звыш 150.

На польскім напрамку перад пунктам пропуску «Брузгі» сабралася больш за 140 фур.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў