Беларускі амбасадар у Афганістане пра талібаў: Гэта проста дэманізацыя руху


Амбасадар Беларусі ў Афганістане і Таджыкістане Алег Іваноў.
Фота: minsk.by

Амбасадар Беларусі ў Афганістане і Таджыкістане Алег Іваноў у эфіры АНТ заявіў, што на яго думку «Талібан» дэманізуюць прапагандысты, а самі талібы «не абавязкова нясуць зло», паведамляе Zerkalo.io.

Ён заявіў, што «заходняя прапаганда доўгія гады малявала талібаў толькі чорнай фарбай», а афганскае грамадства ў цэлым стомлена ад вайны.

«На жаль, у большай ступені заходняя прапаганда доўгія гады малявала талібаў толькі чорнай фарбай, як, напэўна, што большая частка рэлiгiйных плыняў на ўсходзе. Гэта проста дэманізацыя руху. Разумееце, не могуць дэманы 30-мільённы краіну на працягу 2-3 тыдняў забраць», – заявіў Іваноў.

Ён знайшоў і станоўчыя змены ў краіне падчас кіравання талібаў.

«Я, напрыклад, не згодны, што талібы абавязкова нясуць зло, разбурэння, наркатрафік і гэтак далей. Калі талібы былі ва ўладзе ў канцы дзевяностых – так, было вельмі шмат няправільнага, з нашага пункту гледжання, – тым не менш наркавытворчасць знізілася ўдвая. А за апошнія 20 гадоў у 10 разоў вырасла. Вы ведаеце, калі ўрад Гані лавіў наркакур’ера, наркагандляра – гэта суд, адвакаты, турма… «Талібан» проста расстрэльвае на месцы », – адзначыў плюсы «Талібану» Іваноў. Ён таксама падкрэсліў, што талібы змагаюцца з арганізацыяй Ісламскай Дзяржавы і таксама расстрэльваюць іх прадстаўнікоў на месцы.

Сам амбасадар зараз знаходзіцца ў Таджыкістане.

Талібы кіравалі Афганістанам з 1996 па 2001 гады, прыйшоўшы да ўлады пры падтрымцы Пакістана падчас грамадзянскай вайны. Большасць краін свету не прызнала іх легітымнасці.

Hавiны
Струмень уцекачоў шукае выйсце. Спыталі экспертаў, што адбываецца на межах Афганістану
2021.08.22 08:35

У Афганістане жывуць каля 38 млн чалавек. Каля паловы з іх – этнічныя меншасці. На поўначы краіны жывуць вялікія грамады таджыкаў і ўзбекаў, якія могуць уцякаць ад талібаў, баючыся этнічных чыстак. Іран і Пакістан цяпер закрылі межы для афганскіх уцекачоў.

Рух «Талібан» быў заснаваны ў 1994 годзе. У 1996-м яго войскі ўпершыню захапілі сталіцу краіны Кабул і абвясцілі ўтварэнне Ісламскага эмірату Афганістан.

На падкантрольнай талібамі тэрыторыі ўсталяваўся рэжым, заснаваны на строгім выкананні нормаў шарыяту. Пад забаронаю былі тэлебачанне, музыка і музычныя інструменты, выяўленчае мастацтва, алкаголь, кампʼютары ды інтэрнэт. Жанчынам забаранялі працаваць, лячыцца ў дактароў-мужчынаў, зʼяўляцца ў грамадскіх месцах без мужа ці блізкага сваяка-мужчыны, наведваць школы.

У кастрычніку 2001 года ЗША разам з хаўруснікамі пачалі антытэрарыстычную аперацыю, у выніку якой рэжым талібаў упаў.

У 2014 годзе аперацыя ў Афганістане скончылася, і заходнія саюзнікі пачалі выводзіць свае войскі. Гэтым скарысталіся талібы і аднавілі баявыя дзеянні супраць урадавых войскаў.

15 жніўня 2021 года Кабул другі раз упаў пад ударамі «Талібану».

Hавiны
«Жанчыны мусяць знікнуць з публічнага жыцця». Што будзе з правамі жанчын у Афганістане
2021.08.18 15:47

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў