Украіна і Расея падпісалі пагадненне з Турцыяй і ААН наконт экспарту збожжа. Што яно прадугледжвае?


Дакумент падпісалі міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў, міністр абароны Турцыі Хулусі Акар і генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш. Такі ж дакумент падпісалі прадстаўнікі Турцыі, ААН і Расеі, якую прадстаўляў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: kapital.kz

Раней пра пагадненне наконт экспарту збожжа паведамляў дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк:

«Мы не падпісваем ніякіх дакументаў з Расеяй. Мы падпісваем дамову з Турцыяй і ААН і бяром на сябе абавязанні перад імі. Расея падпісвае люстраную дамову».

Згодна з пагадненнем, кантроль партоў «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы» застаецца за ўкраінскім бокам. Забараняецца прысутнічаць у гэтых партах іншым суднам, акрамя тых, што мусяць забяспечваць экспарт збожжа і звязаных з ім харчоў і ўгнаенняў.

Паводле інфармацыі ўкраінскага выдання «Политика страны», у пагадненні пра экспарт збожжа прапісаныя наступныя пункты:

  • дамова будзе дзейнічаць 120 дзён, аднак яе можна будзе падоўжыць;
  • прадстаўнікі Украіны, Расеі і Турцыі створаць у Стамбуле каардынацыйны цэнтр для маніторынгу працэсу;
  • размінавання марскіх шляхоў не будзе, караблі пройдуць бяспечнымі фарватарамі і без вайсковага суправаджэння;
  • перад тым, як трапіць ва Украіну, судны будуць праглядаць, каб выключыць імавернасць адпраўкі зброі;
  • паўнавартасны рух суднаў калідорам можа пачацца праз пару тыдняў.
Фота
Як сёлета выглядае збор ураджаю ва Украіне
2022.07.10 22:00

Антонью Гутэрыш заявіў, што падпісанае ў Стамбуле пагадненне дапаможа пазбегнуць катастрофы з недахопам харчоў для мільёнаў людзей ва ўсім свеце. «Гэта маяк надзеі, магчымасці і палёгкі», – напісаў у Twitter Генеральны сакратар ААН.

У Мінабароны РФ паведамілі, што Сяргей Шайгу дадаткова сустрэўся з Антонью Гутэрышам. Яны, нібыта, падпісалі мемарандум пра спрыянне пастаўкам расейскай сельгаспрадукцыі і ўгнаенняў на сусветны рынак.

Між тым «BBC News» паведамляе, што пакуль рыхтавалася пагадненне наконт экспарту ўкраінскага збожжа, сусветныя цэны на пшаніцу знізіліся, у сярэднім цана на асноўных гандлёвых пляцоўках у свеце знізілася на 3 %.

Аналітыка
Вайна ва Украіне: ці прывядзе яна да дэфіцыту харчоў і голаду
2022.07.11 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў