У Віцебску мужчына смяротна траўмаваны на вытворчасці


Папярэдне СК называе прычынаю здарэння парушэнне правілаў бяспекі працы.

Месца трагічнага здарэння ў Віцебску.
Фота: СКСК

Паводле інфармацыі следства, днём 20 ліпеня 54-гадовы работнік аднаго з прадпрыемстваў Віцебску распілоўваў гранітную пліту. Падчас выканання працы фрагмент каменя ўпаў на мужчыну. Ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

На месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група. Выяўлена, што распілоўшчык, у парушэнне правілаў аховы працы, быў пад каменем і не выкарыстоўваў сродкаў індывідуальнай абароны.

Следчыя і спецыялісты агледзелі месца здарэння, апыталі сведкаў і вынялі відэазапісы. Па гэтым факце Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэту праводзіць правяранне. Высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння.

Аб’ектыў
«Кіраўніцтва заводу спрабуе спіхнуць віну на работніка, які загінуў»: на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце адбыўся пажар
2020.10.19 23:30

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў