У цэнтры Кракава знайшлі цела 29-гадовага беларуса. Імаверна, яго збілі да смерці


Па факце смерці беларуса ў цэнтры Кракава затрыманы 59-гадовы мужчына. Яго падазраюць у збіцці, паведамляе «Wyborcza».

Цела грамадзяніна Беларусі, якому было 29 гадоў, знайшлі на вул. Святога Яна ў Кракаве. На запісы з камераў відэаназірання вынікае, што затрыманы можа мець непасрэднае дачыненне да трагічнай падзеі.

Затрыманы – 59-гадовы жыхар Кракава. Супрацоўнікі 1-га паліцэйскага ўчастку затрымалі яго пад Кракавам, калі ён уваходзіў у адну з крамаў. У паліцыі не выключаюць, што падазраваны ўжо спрабаваў з’ехаць.

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў