У Гарадзенскай вобласці знішчылі чарговае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай


Акт вандалізму быў зафіксаваны ў вёсцы Стрыеўка Гарадзенскай вобласці. Пра выпадак распавёў прадстаўнік Саюзу палякаў Беларусі Марэк Занеўскі, паведамляе выданне «Most».

На месца разбурэння прыбыў Генеральны консул у Горадні Анджэй Рачкоўскі.

У вёсцы Стрыеўка Гарадзенскай вобласці невядомыя знеслі помнік жаўнерам Арміі Краёвай. Крыніца: mostmedia.io

Помнік быў усталяваны жаўнерам польскай Арміі Краёвай, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях з нямецкімі акупантамі. 23 верасня 1943 года каля вёскі Стрыеўка нацысты напалі на Кадравы ўдарны батальён – партызанскае фармаванне ў складзе Арміі Краёвай. У выніку нападу загінулі 32 з 35 байцоў батальёну.

Помнік жаўнерам Арміі Краёвай быў пастаўлены ў 1992 годзе. На мемарыяльнай дошцы былі імёны жаўнераў, якія ваявалі ў гэтым населеным пункце. Аднак дакладнае месца іхнага пахавання невядомае.

Гэта ўжо пятае вядомае разбурэнне магілаў Арміі Краёвай у Гарадзенскім рэгіёне. Так, 1 ліпеня стала вядома пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёну, 4 ліпеня – у Мікулішках Ашмянскага раёну, 8 ліпеня – у Ваўкавыску, 9 ліпеня – у Качычах Карэліцкага раёну.

Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік сітуацыі не каментуе.

Hавiны
Улады Беларусі не спыняцца, пакуль не знясуць усіх «польскіх» помнікаў? Рэч не толькі ў Арміі Краёвай
2022.07.13 18:39

У Польшчы ўжо асудзілі кампанію беларускіх уладаў, скіраваную на знішчэнне польскасці ў Беларусі, аднак беларускі бок ніяк на гэта не рэагуе. Так, напрыклад, у МЗС Беларусі ўвогуле адмаўляюць, што ў вёсцы Мікулішкі было пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў