Указам Лукашэнкі беларускае грамадзянства атрымалі 463 украінцы


Указ быў падпісаны 22 ліпеня, паводле яго 471 асоба атрымала грамадзянства Беларусі, грамадзянаў Украіны сярод іх 463, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

У спісе 114 няпоўнагадовых.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Фота: АВ / Белсат

Адзначаецца, што з леташняга жніўня 4228 украінцаў сталі грамадзянамі Беларусі. З іх на загад Лукашэнкі грамадзянства было дадзенае 2247 украінцам.

Паводле дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэту, з пачатку расейска-ўкраінскай вайны 24 лютага 40 489 грамадзянаў Украіны прыбылі ў Беларусь.

Аналітыка
Улады Беларусі зноў задумалі пазбаўляць грамадзянства сваіх апанентаў. Каго і навошта?
2022.07.07 11:07

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў