Кіраўніцтва «Азоўсталі» абвінавачвае Расею ў незаконным вывазе сталі на 600 млн долараў


Гендырэктар кампаніі «Метінвест» Юрый Рыжанкоў, якой належыць завод «Азовсталь», заявіў, што Расея незаконна вывозіць украінскую сталь з акупаванага Марыупалю, паведамляе Руская служба «BBC».

Паводле яго слоў, агульны кошт сталі, выкрадзенай з прадпрыемстваў і з партоў, складае 600 мільёнаў долараў.

Завод «Азоўсталь».
Фота: Shutterstock

Рыжанкоў адзначыў, што пасля акупацыі Марыупалю Расея стала адпраўляць на сваю тэрыторыю сталь і з яго заводаў – у прыватнасці тую прадукцыю, што ўжо была прададзеная заказчыкам у Еўропе і Вялікай Брытаніі і прызначалася для адпраўкі ў гэтыя краіны.

«Тое, што яны робяць, па сутнасці называецца рабаваннем. Яны крадуць не толькі нашу прадукцыю, яны крадуць і прадукцыю, якая ўжо належыць еўрапейскім пакупнікам. Такім чынам, яны не толькі крадуць у нас, яны крадуць і ў еўрапейцаў таксама», – сказаў Рыжанкоў

Крадзеную прадукцыю прадаюць на ўнутрырасейскім рынку, а таксама адпраўляюць у краіны Афрыкі і Азіі, заявіў Рыжанкоў. У сваю чаргу «Метінвест» дакументуе факты крадзяжоў і рыхтуецца падаваць у суд.

Мінабароны Расеі на запыт аб каментары ніяк не адрэагавала.

Hавiны
Украіна і Расея падпісалі пагадненне з Турцыяй і ААН наконт экспарту збожжа. Што яно прадугледжвае?
2022.07.22 19:31

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў