У Беларусі нельга будзе прывязваць аплату арэнды да курсу долара ці еўра


Цяпер арэндная плата мусіць вызначацца выключна ў беларускіх рублях.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь. 23 ліпеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Адпаведны закон быў апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале і ўступіць у сілу праз 2 месяцы.

Абмежаванне вызначэння аплаты ў іншаземнай валюце будзе дзеяць прынамсі паўтара года.

Пры гэтым нават да ўступлення закону ў сілу ўсе новыя дамовы арэнды належыць афармляць адпаведна новым правілам.

Аналітыка
З’язджаюць і ўласнікі, і жыхары. Вайна ва Украіне працягвае абвальваць рынак арэнды ў Беларусі
2022.06.18 17:05

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў