Вынікі пошуку для:

Беларускі Хельсінкскі камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН

Цяпер у БХК і іншых беларускіх праваабарончых арганізацыяў з’явіўся больш просты шлях камунікацыі з ААН, паведамляе БХК.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Маючы такі статус, няўрадавыя арганізацыі надзяляюцца шэрагам магчымасцяў: больш цесна супрацоўнічаць з Эканамічным і сацыяльным саветам ААН і яго органамі, правам браць удзел у міжнародных падзеях і канферэнцыях, якія праводзяцца ў рамках ААН, рабіць вусныя і пісьмовыя заявы ў рамках гэтых падзеяў, мець доступ на тэрыторыю ААН і г. д.

БХК – першая і пакуль адзіная няўрадавая арганізацыя з Беларусі, якая атрымала гэты статус.

Беларускі Хельсінкскі камітэт дабіваўся кансультатыўнага статусу пры ЭКАСАС больш за 5 гадоў. Увесь гэты час дэлегацыі Расеі і Кітаю зацягвалі працэс, выкарыстоўваючы фармальныя працэдуры.

У Беларусі 8 новых палітвязняў

Марыя Мурашка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны