Заснавальнік рыцарскіх клубаў Фёдар Міхееў паведаміў пра ператрус


Падрабязнасці невядомыя: Фёдар Міхееў паспеў перадаць сябрам на Facebook адно слова: «ПЕРАТРУС». Допіс з’явіўся ў нетыповы час для ператрусаў: у 23:07.

Фёдар Міхееў. 23 траўня 2017 года.
Фота: knight.by / Facebook

Фёдар Міхееў, таксама вядомы як «Князь Фёдар», у сярэдзіне 1990-х стварыў рэканструктарскія рыцарскія клубы «Княжы Гуф», «Рэгімент Януша Радзівіла» і «18-ы пяхотны полк ВКЛ», у канцы 1990-х – музей «Шляхецкая брама» ў Валожынскім раёне. Цікавіўся не толькі сярэднявеччам, але і напалеонаўскімі часамі, мушкецёрамі, Першай сусветнай вайной, міжваеннымі кантрабандыстамі.

Здымаўся ў музычных кліпах і фільмах, у тым ліку расейскіх «Начная варта» і «Дзённая варта».

АА belsat.eu

Стужка навінаў