Выйшлі другая і трэцяя часткі серыялу «Менск 2020»


Беларуская рада культуры апублікавала працяг мастацкага і ў чымсьці дакументальнага фільму «Менск 2020», пры тым адразу два эпізоды.

Цяпер «Менск 2020» становіцца кароткаметражнай кінаанталогіяй. У студзені 2021 года ўбачыў свет мастацкі кароткаметражны фільм пра падзеі на плошчы Пераменаў у ноч на 16 лістапада 2020-га. Аўтарка і рэжысёрка фільму Ганна Мацкевіч зняла яшчэ дзве кароткаметражныя стужкі ў якасці працягу-анталогіі.

Частку ІІ называюць метафарай на тое, што рабіў рэжым з Беларуссю цягам 27 гадоў свайго існавання, праводзіцца паралель з хатнім гвалтам.

Частка ІІІ у працяг тэмы хатняга гвалту паказвае вечар сям’і супрацоўніка сілавых структураў.

У стварэнні фільму ўзялі ўдзел экс-актор РТБД Мікалай Стонька і блогер Марцін Крам. Прэмʼера офлайн адбылася ў межах «Кінатэрапіі» ў шэрагу гарадоў Польшчы на Міжнародным тыдні культуры Беларусі.

Першая частка «Менску 2020»:

АА belsat.eu

Стужка навінаў