Сенатарка Джын Шагін: важна рабіць усё, што мы можам, каб зрабіць горш для панавання Лукашэнкі


Сенатарка ЗША Джын Шагін.
Фота: Kevin Dietsch / Pool via Reuters

«Белсат» у Вашынгтоне паразмаўляў з сенатаркаю Джын Шагін пра пазіцыю ЗША ў беларускім пытанні.

– Вітаю, спадарыня сенатарка! Не так даўно вы вярнуліся з Усходняй Еўропы, вы шмат разоў абмяркоўвалі беларускія праблемы. Якія шляхі пераадолення палітычнага крызісу вы бачыце?

– Відавочна, беларускі народ сам павінен пераадолець гэты палітычны крызіс. Але я спадзяюся, што Злучаныя Штаты могуць падтрымаць памкненні тых, хто прагне вызвалення ад апошняга дыктатара ў Еўропе, які супрацоўнічае з Расеяй, выкарыстоўвае рэпрэсіўныя практыкі ў дачыненні свайго народу, кідае людзей у турмы, адмаўляецца пачуць заклік вярнуць незалежныя выбары і аддаць кантроль, тады як мноства назіральнікаў сказалі, што Святлана Ціханоўская перамагла на выбарах. Таму мы жадаем падтрымліваць беларусаў. Мы жадаем падтрымліваць суседзяў Беларусі, таксама зацікаўленых у тым, каб дапамагаць людзям, якія імкнуцца да свабоды. Гэта Літва, Польшча, краіны, якія зрабіліся домам для ўцекачоў з Беларусі.

– Ва ўчорашнім выданні «The Washington Journal» прагучала: «Гэта крытычны момант для Беларусі». Чаму прэзідэнт Байдэн не знайшоў часу, каб спаткацца са Святланай Ціханоўскай у такі «крытычны момант»?

Белсат Zoom
Чаму Байдэн не сустрэўся з Ціханоўскай?
2021.07.21 23:37

– Я не магу адказваць за прэзідэнта і ягоны графік, але магу сказаць, што яна сустрэлася з дзяржаўным сакратаром, а таксама была на іншай сустрэчы, дзе ўчора пасля абеду прысутнічалі шэсць нашых сенатараў. Гэтыя перамовы былі вельмі прадуктыўнымі, і яна выказвалася вельмі добра пра іх. Таму калі мы думаем, як дапамагчы, вельмі важна інфармаваць людзей унутры краіны. Мы мусім глядзець, як падтрымаць радыё «Свободная Еўропа» / радыё «Свабода», якія нясуць праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбываецца. Таму што тое, што адбываецца ў Беларусі, сутыкаецца з абмежаваннем на шляху да рэшты свету, на Захад.

– А што вы думаеце пра такія выказванні, што прэзідэнт Байдэн баіцца Расеі?

– Прэзідэнт Байдэн не баіцца Расеі. Ён паглядаў зверху на Уладзіміра Пуціна і рабіў гэта досыць эфектыўна падчас іхнай сустрэчы. Ён прыехаў з падтрыманнем ад Трансатлантычнага альянсу, NATO, Еўразвязу, а Уладзімір Пуцін застаўся адзін. А вось цяпер перад Пуціным – выклік, бо ён падтрымлівае і фінансуе Лукашэнку, а гэта каштуе расейскіх грошай, бо беларуская эканоміка застаецца ў вельмі дрэнным стане з прычыны санкцыяў. І я лічу, што Еўразвяз і Злучаныя Штаты мусяць быць з’яднанымі, каб зрабіць гэтыя санкцыі такімі жорсткімі, наколькі гэта магчыма, каб паўплываць на Лукашэнку.

– Чаму мы не можам размаўляць пра Беларусь без Расеі?

– Мы можам, як я ўжо казала лідарцы апазіцыі напярэдадні. Яна ж казала пра тое, што патрэбна беларускаму народу. І гэта тое, над чым яна працуе. Ды спрабуе дамагчыся санкцыяў супраць тых вытворцаў, якія вырабляюць прадукцыю найбольш значную для дзяржавы, патрабуе гаспадарчых санкцыяў, больш інфармавання ўнутры краіны. Яна не гаварыла пра Расею. Яна казала пра тое, што мы можам зрабіць, каб падтрымаць Беларусь. І гэта мой інтарэс таксама.

– А ці можна змяніць сітуацыю без удзелу Расеі?

– На жаль, тое, чым займаецца Расея, – гэта ўтрыманне Беларусі ў сферы свайго ўплыву, бо яны вельмі непакояцца, што можа здарыцца ў Еўропе і што здарыцца ў гэтай краіне. Яны бачаць людзей у Беларусі, якія жадаюць свабоды, а таму баяцца, што калі такое тут магчыма, то гэта ж можа здарыцца і ў Расеі, дзе мы бачылі тысячы людзей на вуліцах таксама.

Абноўлена
Зачыстка па ўсёй Беларусі працягваецца. Сёння – Менск, Глыбокае, Докшыцы
2021.07.22 12:58

– Ці дастаткова Злучаныя Штаты падтрымліваюць змаганне за свабоду ў Беларусі?

– Як я сказала, мы павінныя рабіць і іншыя рэчы. Санкцыі – гэта важна. Я хачу падкрэсліць, што трэба дапамагаць іншым краінам, якія даюць прытулак тым апазіцыянерам, хто паўстаў у Беларусі. Усё гэта важна, і мы мусім працаваць разам.

– Ці можна спадзявацца на больш жорсткія санкцыі з боку Злучаных Штатаў?

– Я маю такую надзею. Я лічу, што надзвычай важна для нас рабіць усё, што мы можам, каб зрабіць горш для панавання Лукашэнкі.

– Якія менавіта санкцыі?

– Як я ўжо казала, напярэдадні мы пачулі ад Святланы Ціханоўскай (і раней яна інфармавала міжнародную супольнасць), што эканамічныя сектаральныя санкцыі могуць быць вельмі істотнымі. На вытворчасць калію, на іншыя прадукты, якія вырабляюцца ў Беларусі і застаюцца істотнымі для гаспадаркі краіны. Давайце паглядзім, што мы можам зрабіць, пераканацца, што застаецца істотным.

– Што вы плануеце як сенатарка рабіць для Беларусі, які ваш план, каб наблізіць вызваленне ў Беларусі?

– Яшчэ раз, я прымаю апазіцыйную лідарку, слухаю міжнародную супольнасць, Дзяржаўны дэпартамент, каб рабіць усё, што я магу, гляджу на развіццё працэсу. Усё гэта важна, калі мы думаем пра тое, як можам падтрымаць людзей. Дзякуй вялікі!

Hавiны
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Мэдлен Олбрайт
2021.07.22 13:43

belsat.eu

Стужка навінаў