На Менскім заводзе аўтаматычных лініяў здарыўся пажар


Відавочцы чулі, як штосьці гучна бахнула. МНС піша, гарэла смецце.

Словы відавочцаў пераказвае Zerkalo.io: пажар пачаўся каля 12:30, у гэты момант з боку заводу штосьці моцна бахнула. На месца прыбылі пажарнікі. Па стане на 15:00 пажар згасілі.

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў паведаміла, што ніхто не пацярпеў. Сцвярджаюць, што гарэла смецце на плошчы ў 20 м² у будынку, які не выкарыстоўваюць.

АА belsat.eu

Стужка навінаў