Вынікі пошуку для:

На Акрэсціна для Ігара Ільяша адмовіліся ўзяць асадкі

Ігар Ільяш па дарозе ў Жодзіна. 19.03.2021, Жодзіна, Беларусь. Фота: АВ/Белсат

Для затрыманага карэспандэнта «Белсату» Ігара Ільяша ў ІЧУ на Акрэсціна прынялі перадачу ад сваякоў, але не цалкам.

«Перадачу прынялі, не ўзялі толькі шарыкавыя асадкі», – паведаміў belsat.eu брат Ігара Ільяша.

Суд адмовіўся адпусціць журналіста «Белсату» Ігара Ільяша

Нагадаем, што 21 ліпеня скаргу на затрыманне журналіста «Белсату» разглядаў суддзя Партызанскага раёну Менску Міхаіл Макарэвіч. У выніку было вырашана пакінуць журналіста за кратамі.

За кратамі наш калега, якога затрымалі 16 ліпеня, будзе заставацца прынамсі да 26 ліпеня. У чым канкрэтна яго вінавацяць, невядома.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны