Крызіс з мігрантамі: Польшча дашле ў Літву дапамогу


Гуманітарная дапамога Польшчы Літве.
Фота: МЗС Польшчы

Польшча адправіць у Літву дапамогу праз сітуацыю з мігрантамі на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамілі ў польскім МЗС.

«У сувязі з крызісам, звязаным з наплывам нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі на мяжу з Літвой, Польшча вырашыла накіраваць канвоі з гуманітарнай дапамогай. Гэта жэст салідарнасці і падтрымкі нашага суседа і саюзніка», – адзначылі ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы.

Матэрыяльная дапамога ўключае прадметы першай неабходнасці: намёты з абсталяваннем, электрагенератары, коўдры, паходныя ложкі, зэдлікі, паходныя сталы, абагравальнікі, пасцелі, коўдры і іншыя прадметы.

«Мы маем справу з крызісам, які быў створаны штучна і наўмысна. Мы асуджаем такі падыход, які выкарыстоўвае складаную сацыяльную, эканамічную, а часам і палітычную сітуацыю ў краінах паходжання мігрантаў у мэтах бягучага палітычнага парадку дня», – заявілі ў МЗС.

Крызіс росту нелегальных мігрантаў з Беларусі мае рэгіянальнае вымярэнне, ён больш за ўсё закранае Літву, але ўяўляе пагрозу для Польшчы і Латвіі. Пра гэта заявіў у інтэрвю «Белсату» Фабрыс Лежэры, дырэктар «Frontex» – Еўрапейскага агенцтва памежнай і берагавой аховы.

Hавiны
У «Frontex» распавялі, як абараняюць ЕЗ ад нелегальнай міграцыі праз Беларусь
2021.07.21 16:38

Толькі з пачатку ліпеня на беларуска-літоўскай мяжы затрымалі больш за 1,5 тысячы нелегальных мігрантаў. Пераважна гэта грамадзяне краінаў Блізкага Усходу, якія без нелегальна спрабуюць патрапіць на тэрыторыю ЕЗ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў