Вынікі пошуку для:

Фонд спартовай салідарнасці: Аляксей Кудзін – у менскім СІЗА-1

Аляксей Кудзін. Фота: Алексей Кудин / Вконтакте

Паводле інфармацыі Фонду спартовай салідарнасці, затрыманы ў Маскве беларус Аляксей Кудзін – у СІЗА № 1 у Менску.

«Нягледзячы на тое, што 21 ліпеня Еўрапейскі суд правоў чалавека забараніў экстрадыцыю Кудзіна, апеляцыйны суд Масквы пакінуў у моцы рашэнне выдаць спартоўца Беларусі. Паводле адваката, Аляксея ўжо днём не было ў СІЗА Зеленаграду. Сёння раніцай стала вядома, што байца таемна вывезлі з Расеі ў Беларусь», – паведамілі ў Фондзе.

Таксама прыводзяцца імёны і месцы службы чатырох з пяці міліцыянтаў, якія даставілі Аляксея Кудзіна з Масквы ў Менск. Трое з іх (Раман Сільвановіч, Раман Ярмалюк і Віталь Светкін) служаць у менскім АМАПе, а адзін (Аляксандр Голас) – у адмысловым падраздзяленні канваявання.

Спартоўца Кудзіна маглі таемна вывезці з Расеі ў Беларусь

Нагадаем, што 21 ліпеня Апеляцыйны суд не адмяніў пастановы аб выдачы байца ММА Аляксея Кудзіна ў Беларусь, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда правоў чалавека.

Аляксея Кудзіна затрымалі ў Расеі 21 студзеня. Яго абвінавачваюць паводле артыкулу «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак». У Беларусі спартоўцу пагражае да 7 гадоў зняволення.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны