З пачатку вайны з Украіны выехала больш за 8 млн чалавек


З пачатку поўнамаштабнай вайны 24 лютага з Украіны выехалі 8 007 014 чалавек. Пра гэта паведамляе ўпраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

Эвакуацыйны аўтобус з украінскімі ўцекачамі прыбыў з Львова ў Жэшаў, Польшча. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Палова з бежанцаў перасекла мяжу з Польшчай – гэта 4,1 мільёна чалавек.Мяжу з Расеяй, па дадзеных ААН, перасекла 1,3 мільёна чалавек.

У Румынію выехала больш за 619 тысяч, а ў Малдову – больш за 507 тысяч чалавек. У Славакію выехала больш за 525 тысяч, у Венгрыю – больш за 814 тысяч, у Нямеччыну – 780 тысяч, у Грузію – 21 тысяча. Мяжу Украіны з Беларуссю, паводле звестак ААН, перасекла 16 600 чалавек.

Больш за 3,5 мільёна бежанцаў з Украіны атрымалі часовую абарону або аналагічныя нацыянальныя схемы абароны.

Да таго ж, з 28 лютага ва Украіну выехала больш за 2,8 мільёна чалавек, частка з іх вярнуліся назад ва Украіну пасля эвакуацыі.

Аналітыка
«Канчатковае рашэнне», або «дэўкраінізацыя». Як пуцінская Расея капіюе гітлераўскую Нямеччыну
2022.06.22 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў