Мінабароны Беларусі абвясціла мабілізацыйныя вучэнні ваенкаматаў у Гомельскай вобласці


Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра правядзенне мабілізацыйных вучэнняў з ваеннымі камісарыятамі Гомельскай вобласці. Яны будуць праходзіць з 22 чэрвеня да 1 ліпеня.

«У ходзе вучэнняў будуць выпрацоўвацца пытанні даўкамплектавання вайсковых камісарыятаў шляхам прызыву вайсковаабавязаных запасу. За час перабывання на зборах з вайскоўцамі правядуць заняткі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе Мінабароны Беларусі.

Ведамства сцвярджае, што такія вучэнні праводзяцца штогод, летась ладзілася з ваенкаматамі Магілёўскай вобласці. Паводле Мінабароны, мэта вучэнняў – «праверыць гатовасць ваенных камісарыятаў выконваць задачы па прызначэнні».

«Для стварэння абстаноўкі, набліжанай да рэальнай, у хадзе вучэнняў запланаваны ўдзел падраздзяленняў сілаў спецыяльных аперацый Узброеных сілаў», – паведамляе Міністэрства абароны.

Падчас вучэнняў прадугледжваецца выкананне ваенкаматамі «мерапрыемстваў для апавяшчэння і падачы вайсковаабавязаных на пункты адпраўкі ў вайсковыя часткі». У прэс-рэлізе гаворыцца, што пасля фармавання адпаведных камандаў вайсковаабавязаныя будуць адпраўленыя дадому.

З 14 да 16 чэрвеня ў Беларусі праходзілі камандна-штабныя вучэнні з органамі вайсковага кіравання, вайсковымі часткамі і арганізацыямі тылавога забеспячэння. За тыдзень да іх беларускае войска ладзіла вучэнні ў пераходзе з мірнага часу на ваенны.

Hавiны
Беларусь «узмацняе мяжу» з Украінай, пачала чарговыя вучэнні. Але наўрад ці ўвядзе войскі ва Украіну
2022.06.15 10:03

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў