Магутны землятрус у Афганістане. Паведамляецца пра больш як 250 загінулых


У выніку магутнага землетрусу, які адбыўся ўначы з 21-га на 22 чэрвеня ў правінцыі Пактыка на паўднёвым усходзе Афганістану загінулі сама меней 250 чалавек, яшчэ каля 150 атрымалі раненні, паведамляе «Бі-Бі-Сі».

«На жаль, мінулай ноччу адбыўся магутны землятрус у чатырох раёнах правінцыі Пактыка. Загінулі і параненыя сотні нашых жыхароў, разбураныя дзясяткі дамоў», – цытуе «Бі-Бі-Сі» словы прадстаўніка мясцовых уладаў Біляля Карымі.

Са звестак амерыканскіх сейсмолагаў, землятрус магнітудай 6,1 адбыўся ўначы з 21-га на 22 чэрвеня на глыбіні каля 51 км. Эпіцэнтр землятрусу прыпаў на паўднёвы ўсход Афганістану, прыкладна за 44 кіламетры ад гораду Хост.

Штуршкі адчуваліся на адлегласці больш за 500 км ад мяжы краіны, у тым ліку ў Пакістане ды Індыі. Паводле амерыканскіх сейсмолагаў, землятрус таксама адчуваўся ў сталіцы Афганістану Кабуле і Ісламабадзе – сталіцы Пакістану.

Прадстаўнік мясцовых уладаў паведаміў, што колькасць загінулых, імаверна, будзе павялічвацца.

Hавiны
ААН: праз канфлікты ва Украіне і свеце колькасць уцекачоў перавысіла 100 мільёнаў
2022.05.23 08:55

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў