Частку Берасцейскай крэпасці прададуць на аўкцыёне


У Берасці на таргі выставілі казарму, якая ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сістэма фартоў у складзе фартыфікацыйных пабудоў Берасцейскай крэпасці». Аб’ект выстаўлены на продаж на электроннай гандлёвай пляцоўцы «БУТБ-Имущество».

Фота казармы: et.butb.by

Казарма ўяўляе сабой будынак, пабудаваны ў 1912 годзе і мае агульную плошчу 426,5 квадратных метраў. Таксама яму прысвоены статус помніка культурнай спадчыны і будучы пакупнік павінен будзе падпісаць ахоўнае абавязацельства перад яго выкарыстаннем.

«Не пазней за месячны тэрмін з даты дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права ўласнасці на капітальную пабудову (абарончая казарма «А-Б») падпісаць у аддзеле культуры Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту ахоўнае абавязацельства на капітальную пабудову», – гаворыцца ў абʼяве.

Разам з будынкам пакупнік атрымлівае права арэнды ўчастка плошчай 0, 1278 га на 50 гадоў.

Пачатковы кошт лота – 164 251 рубель, сума задатку – 32 800 рублёў. Таксама ў аб’яве адзначана, што цана зніжана на 30 працэнтаў.

Аўкцыён пройдзе 22 ліпеня 2022 года.

Гісторыі
Чаму шмат хто з беларускіх праграмістаў застаецца ў краіне?
2022.06.22 17:36

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў