Зняволеныя журналісткі «Белсату» Андрэева і Чульцова атрымалі прэмію польскага «Прэс-клубу»


Польскі «Прэс-клуб» уганараваў журналістак «Белсата» спецыяльнай узнагародай імя Дарыюша Фікуса «за нязломнае выкананне журналісцкіх абавязкаў ва ўмовах, якія вымагаюць агромістай асабістай адвагі». Палітзняволеная заснавальніца беларускага «Прэс-клубу» Юлія Слуцкая ўзнагароджаная прэміяй Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў за свабоду слова.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод «Прэс-клубу»Польшчы і Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў, на якой журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі ўладальніцамі спецыяльнай узнагароды «Прэс-клубу» Польшчы. Варшава, Польшча. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Узнагароду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай называюць знакам салідарнасці з усімі рэпрэсаванымі журналістамі Беларусі. Прэмію імя Дарыюша Фікуса, польскага журналіста і выдаўца, ладзяць з 1998 году, і гэта першы раз, калі ёй уганаравалі не палякаў.

Варшава, Польшча. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Заснавальніца «Прэс-клубу» Беларусі Юлія Слуцкая ўзнагароджаная прэміяй Міжнароднай асацыяцыі «Прэс-клубаў» за свабоду слова. Варшава, Польшча. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Іншыя ўзнагароды прэміі сёння атрымалі журналісты Onet.pl Януш Швэртнэр і Анджэй Станкевіч за матэрыялы пра схільных да суіцыду ЛГБТ-дзяцей і «каронавірусных шулераў з ураду», а таксама журналіст «Gazeta Wyborcza» Яцэк Гарлуковіч за матэрыял пра польскіх фанатаў нацызму.

Варшава, Польшча. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Заснавальніца «Прэс-клубу» Беларусі Юлія Слуцкая ўзнагароджаная прэміяй Міжнароднай асацыяцыі «Прэс-клубаў» за свабоду слова. Варшава, Польшча. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова ў няволі ўжо больш за сем месяцаў. Іх затрымалі 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. 18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Наталля Бугук пакарала Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Журналістак прызналі палітычнымі зняволенымі.

Hавiны
Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі ўжо паўгода
2021.05.15 09:20

Прадстаўнікі беларускага «Прэс-клубу» (які, як і польскі, уваходзіць у Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў) таксама за кратамі. Фігурантаў «справы Прэс-клубу» затрымалі 22 снежня 2020 году. Абвінавачанні заснавальніцы ўстановы Юліі Слуцкай, а таксама яе фінансаваму дырэктару Сяргею Альшэўскаму, праграмнай дырэктарцы Але Шарко, аператарам Пятру Слуцкаму і Дзянісу Сакалоўскаму былі выстаўленыя 31 снежня: іх вінавацяць ва «ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». Праваабаронцы прызналі фігурантаў справы палітычнымі зняволенымі, патрабуюць іх вызвалення.

Артыкулы
«У думках яна цалуе мяне перад сном». Як мама дырэктаркі «Прэс-клубу» Юліі Слуцкай чакае дачку на волі
2021.05.27 08:25

belsat.eu

Стужка навінаў