Жыхару Віцебску за каментар пра кіраўніка менскага АМАПу Балабу далі 1,5 года «хіміі»


Вадзім Ермаловіч.
Фота: Белсат

Суд Першамайскага раёну Віцебску прысудзіў да 1 году і 6 месяцаў абмежавання волі («хіміі») 36-гадовага Вадзіма Ермаловіча, якога прызналі вінаватым у публічнай абразе кіраўніка менскага АМАПу Дзмітрыя Балабы (арт. 369 КК).

Вырак агучыла сёння суддзя Наталля Карабліна. Вадзім Ермаловіч быў вызвалены з-пад варты ў зале суда.

На судовым працэсе Вадзім Ермаловіч сваю віну прызнаў, але паказаннящ не даваў і ад апошняга слова адмовіўся. Сказаў толькі, што быў і застаецца «законапаслухмяным грамадзянінам». Бацькі Ермаловіча ўжо скампенсавалі амапаўцу Балабу «маральную шкоду», нібыта прычыненую іхным сынам, – 1000 рублёў. Каментары, за якія судзілі Ермаловіча, былі зробленыя ў снежні 2020 года пад паведамленнем пра тое, што Дзмітрый Балаба захварэў на каронавірус і ляжыць у шпіталі.

Вадзіма Ермаловіча ўзялі пад варту 20 сакавіка 2021 года, але праз 72 гадзіны адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. У ягоным доме прайшоў ператрус. 14 красавіка мужчына быў зноў затрыманы за 7 км ад мяжы з Літвой у Шчучынскім раёне. Крымінальную справу на яго завялі на дзень раней, 13 красавіка, – роўна ў дзень народзінаў віцябляніна. З таго часу яго трымали ў СІЗА-2 Віцебску, дзе паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму».

Hавiны
Яшчэ два чалавекі трапілі пад крымінальны пераслед за допісы пра Дзмітрыя Балабу
2021.06.03 15:07

ЗК/МГ belsat.eu

Стужка навінаў