«Выкруцілі вочка ў кватэру і пусцілі газ». Як у Серабранцы затрымалі цэлую сям’ю за налепку з Пагоняй


Супрацоўнікі міліцыі 19 чэрвеня прыйшлі ў кватэру сямʼі Скаргі ў менскай Серабранцы. Як пішуць назіральнікі «Вясны», прычына зацікаўленасці міліцыі – налепка з гербам Пагоня на акне ў пакоі дачкі Яны.

Ілюстрацыйнае фота. Серабранка, 2016 год.
Фота: Belsat.eu

Як распавялі суседзі сямʼі, у момант прыходу супрацоўнікаў міліцыі дома быў адзін бацька – Алег Скарга. Сілавікі з выкарыстаннем спецсродкаў ускрылі дзверы ў кватэру.

«У падʼездзе быў стук і крыкі. Яны [сілавікі] патрабавалі, каб ім адкрылі дзверы, казалі, што ёсць пастанова. Пазней бацьку вывелі. Яна [дачка] у гэты час у інстытуце здавала іспыт. Сілавікі выкруцілі вочка ў кватэру і запусцілі газ – так прымусілі адчыніць дзверы», – распавядаюць суседзі.

Жонка Святлана Скарга паехала ў РУУС Ленінскага раёну, каб высветліць абставіны здарэння і даведацца, што з яе мужам. Калі яна туды прыехала, то яе таксама затрымалі. Супрацоўнікі міліцыі патэлефанавалі дачцэ Яне з тэлефона Святланы і сказалі, што маму не выпусцяць, пакуль яна не прыедзе. Яна паехала ў Ленінскае РУУС, дзе яе таксама затрымалі. У гэты час сілавікі пачалі ператрус у кватэры.

Артыкулы
МУС Беларусі просіць прызнаць БЧБ калабарацыянісцкай сімволікай. Сцяг Расеі – наступны?
2021.06.21 11:23

Раніцай у нядзелю 20 чэрвеня Яна патэлефанавала знаёмай і папрасіла аб сустрэчы, каб забраць тэлефон. На сустрэчу з дзяўчынай пайшоў малады чалавек – Андрэй Ярошкін. Хлопца затрымалі – на месцы сустрэчы былі супрацоўнікі міліцыі.

21 чэрвеня прайшлі суды ў судзе Ленінскага раёну над Алегам Скаргай і Андрэем Ярошкіным. Андрэя асудзілі на 15 дзён арышту, меркавана, па артыкуле 19.3 КаАП («Зʼяўленне ў грамадскім месцы ў стане апʼянення»).

Справу Алега Скаргі разглядала суддзя Ленінскага раёну Юлія Інчына. На мужчыну склалі два пратаколы: ч. 1 арт. 24.23 («Несанкцыянаваная акцыя») і арт. 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню»). На працэс прыйшлі асабіста два супрацоўнікі Ленінскага РУУС, каб даць паказанні супраць мужчыны. На судзе мужчына заявіў, што раскайваецца і прызнае віну. У выніку, Інчына адправіла справу на «дапрацоўку».

Паводле папярэдняй інфармацыі, усю сям’ю Скаргаў вызвалілі. Андрэй Ярошкін адбывае 15-дзённы арышт.

Абноўлена. Telegram-канал менскай міліцыі сцвярджае: «Два мужчыны, названыя ў публікацыях, прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, жанчыны не затрымліваліся. Газ супрацоўнікі міліцыі не ўжывалі».

Hавiны
Жыхара Рэчыцы асудзілі на 25 содняў. Родныя кажуць, за бел-чырвонае адзенне і герб Рэчыцы
2021.06.06 20:58

АА belsat.eu

Стужка навінаў