У Менску і вобласці прадставілі графік планавага адключэння электрычнасці


Ля БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі район, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

Прадпрыемства «Менскэнерга» апублікавала графік планавых адключэнняў электрычнасці з 22 чэрвеня па 2 ліпеня.

Адключэнні ахопяць усю Менскую вобласць і горад Менск.

Адрасоў у графіку даволі шмат, у большасці выпадкаў «святла» не будзе ў працоўны час.

Прычыны адключэння ўсюды розныя – ад рамонту да валкі дрэваў.

Азнаёміцца з графіка адключэння электрычнасці і пашукаць свой адрас можна па спасылцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў