Ціханоўская паведаміла, што ўлады рыхтуюцца да гандлю палітвязнямі


Святлана Ціханоўская.
Фота: Светлана Тихановская / Telegram

Святлана Ціханоўская 21 чэрвеня ў Бруселі заклікала міністраў замежных справаў ЕЗ быць паслядоўнымі ў палітыцы і захоўваць цвярозы розум. Пра гэта паведамляе выданне «Politico».

Паводле яе, міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей ужо вывучае магчымасць угоды, як у 2016-м, калі Еўразвяз скасаваў санкцыі супраць Беларусі, спасылаючыся на «паляпшэнне» стасункаў з Менскам і вызваленне шасці палітзняволеных.

Цяпер Макей можа прапанаваць перавесці журналістаў з турмы пад хатні арышт.

Артыкулы
«Калі ў вас няма палітычных амбіцыяў – падпісвайце і выходзьце». Што былыя палітвязні раяць пра памілаванне тым, хто зараз за кратамі
2021.06.11 18:21

«Я заклікала міністраў: не гуляйце больш у гэтую гульню, – кажа Святлана Ціханоўская. – Будзьце паслядоўнымі ў сваёй палітыцы, бо інакш гэта шлях у нікуды. Пакуль не будуць выкананыя патрабаванні грамадзянскай супольнасці: вызваленне палітвязняў, перамовы з грамадзянскай супольнасцю і новыя выбары – ніякага скасавання санкцыяў. Я думаю, што міністры гэта вельмі выразна разумеюць».

У адказ на сцверджанне, што санкцыі нашкодзяць звычайным грамадзянам, яна сказала: «Людзі пакутуюць не праз санкцыі. Яны пакутуюць праз беззаконне».

Hавiны
Міністры замежных справаў Еўразвязу далі «зялёнае святло» сектаральным санкцыям супраць уладаў Беларусі
2021.06.21 14:17

Нагадаем, што кіраўнікі МЗС краінаў Еўразвязу 21 чэрвеня прынялі рашэнні аб пашырэнні чорнага спісу ў дачыненні фізічных і юрыдычных асобаў Беларусі на 78 чалавек і 8 кампаніяў. Таксама яны далі згоду на сектаральныя санкцыі. Абмежаванні закрануць нафтавую і калійную прамысловасць, а таксама банкаўскі сектар. Іх мусяць ухваліць 24–25 чэрвеня.

Апроч таго, у гэты дзень свой санкцыйны спіс пашырылі ЗША, уключыўшы ў яго 16 фізічных і 5 юрыдычных асобаў, у тым ліку КДБ, унутраныя войскі, УУС Берасцейскага аблвыканкаму, ЦІП на Акрэсціна і ГУБАЗіК. Да санкцыяў далучыліся Канада, Вялікая Брытанія і Украіна.

А Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія, Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія падтрымалі авіяцыйныя санкцыі Еўразвязу супраць уладаў Беларусі.

Hавiны
Расея і Кітай заступіліся за Менск на фоне заходніх санкцыяў
2021.06.22 12:37

МГ belsat.eu

Стужка навінаў