Спёка ў Беларусі: абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі


На Менскім моры адкрыўся інклюзіўны пляж, які зʼявіўся дзякуючы праекту «ПляжИК». Ініцыятыва перамагла ў «Social Weekend», займела падтрыманне мецэнатаў і была зрэалізаваная ў партнёрстве з Рэспубліканскай асацыяцыяй вазочнікаў. Менск, Беларусь. 29 чэрвеня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

У Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне ў сувязі з небяспечнай метэаралагічнай з’явай. Прызначаны чырвоны ўзровень небяспекі.

Паводле Белгідрамету, удзень 23–25 чэрвеня, у сераду – пятніцу, на большай частцы краіны максімальная тэмпература паветра складзе +30..+34 °С. Месцамі, а па паўднёвым усходзе Беларусі ў шмат якіх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне +35..+36°С.

Удзень 23–24 чэрвеня ў Менску максімальная тэмпература паветра складзе +32..+34 °С. У пятніцу 25 чэрвеня максімальная тэмпература паветра ў горадзе дасягне +31..+33 °С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў