Расейскі амбасадар спадзяецца на памілаванне Соф’і Сапегі


Сафія Сапега.
Фота: ehu.lt

У амбасадзе Расеі ў Менску спадзяюцца, што затрыманая ў Менску пасля пасадкі самалёты «Ryanair» грамадзянка РФ Соф’я Сапега будзе памілаваная.

Расейскі амбасадар у Беларусі Яўген Лук’янаў нагадаў, што бацька затрыманай Андрэй Сапега звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай памілаваць ягоную дачку. Таму, на думку дыпламата, магчымасць аб памілаванні абмяркоўваецца, паведамляе РИА Новости.

Лук’янаў падкрэсліў, што не ведае нічога пра рэакцыю дзейных уладаў Беларусі, «але калі гэта ўжо ў публічнай прасторы, то, натуральна, рэакцыя нейкая будзе».

«Я зыходжу з таго, што калі ёсць зварот, значыць, павінен быць адказ. Які ён будзе, гэта ўжо іншае пытанне», – сказаў амбасадар, дадаўшы, што на прапрацоўку пытання можа сысці месяц.

Артыкулы
Бацька Соф’і Сапегі запісаў відэазварот да Лукашэнкі
2021.06.17 10:58

Андрэй Сапега, бацька арыштаванай у Беларусі грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі, звярнуўся да Лукашэнкі з просьбаю пра сустрэчу і міласэрнасць адносна ягонай дачкі. Мужчына настойвае на экстрадыцыі Соф’і ў Расею.

Андрэй Сапега кажа, што ягоная дачка не мае дачынення да акцыяў пратэсту ў Беларусі. Яна трапіла ў гэтую гісторыю толькі таму, што хоча дапамагчы свайму сябру Раману Пратасевічу.

Артыкулы
На Соф’ю Сапегу завялі яшчэ адну крымінальную справу
2021.06.14 09:50

МГ belsat.eu

Стужка навінаў