Пракурор просіць асудзіць Бабарыку на 15 гадоў


Віктар Бабарыка.
Фота: ІА / Belsat.eu

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў прысудзіць Віктару Бабарыку, экс-прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта Беларусі, 15 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Палітзняволенага былога старшыню «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку вінавацяць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК). Пракурор Сяргей Гіргель запрасіў для яго максімальна магчымы тэрмін – 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць кірощныя пасады.

Палітык віны не прызнаў.

Таксама пракурор прапанаваў пакараць экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта штрафам у памеры Br 145 тыс, піша «Вясна».

А што іншым фігурантам?

Акрамя таго, фігурантаў справы Сяргея Шабана і Дзмітрыя Кузьміча дзяржабвінавачанне папрасіла пакараць 6,5 гадамі пазбаўлення волі.

Аляксандра Ільясюка, Сяргея Дабралета і Кірыла Бадзея пракурор папрасіў пакараць 5,5 гадамі пазбаўлення волі.

Намесніку Бабарыка Аляксею Задойку пракурор папрасіў 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Для саўладальніка і кіраўніка кампаніі «Активлизинг» Віктара Кабяка пракурор запрасіў 3 гады пазбаўлення волі.

Віктар Бабарыка кіраваў «Белгазпрамбанкам» 20 гадоў, але сышоў з пасады, каб узяць удзел у выбарах. Пра свой удзел ён абвясціў 12 траўня 2020 года. На той момант яму было 56 гадоў. У часе кампаніі за вылучэнне Бабарыкі кандыдатам былі сабраныя 434 тыс. подпісаў пры неабходных 100 тыс. Аднак яго затрымалі 18 чэрвеня і не зарэгістравалі кандыдатам.

Артыкулы
Бабарыка з СІЗА даў інтэрв’ю расейскаму РБК: Румынскі сцэнар змены ўлады магчымы
2021.06.18 15:13

 

МГ belsat.eu

Стужка навінаў