Кіраўнік МЗС Літвы: санкцыі супраць беларускіх угнаенняў будуць паэтапнымі


Сустрэча міністра замежных справаў Літвы Габрыелюса Ландсбергіса са Святланай Ціханоўскай.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс кажа, што санкцыі Еўрапейскага Звязу ў дачыненні сектара беларускіх угнаенняў будуць уводзіцца паэтапна.

«Відавочна, што ўвядзенне санкцыяў будзе паэтапным, каб яно не ахапіла ўвесь сектар адразу», – перадае DELFI словы Ландсбергіса.

Такім чынам, пералік прадуктаў, якія Беларусі будзе забаронена экспартаваць праз ЕЗ, будзе пашырацца паступова. Кіраўнік літоўскай дыпламатыі не стаў больш падрабязна каментаваць санкцыі, бо адносна іх яшчэ няма канчатковай дамоўленасці.

Паводле Ландсбергіса, мэта санкцыяў – каб беларускі рэжым змяніў сваю палітыку.

«Другаснае ўздзеянне санкцыяў палягае на тым, што страты беларускага рэжыму павінны рэфінансавацца, і гэта можа зрабіць толькі Расея. Такім чынам, уводзячы санкцыі, ЕЗ і Літва частку іх узвальвае на Расею, якая можа паўплываць на Беларусь», – сказаў кіраўнік літоўскага МЗС.

Артыкулы
Ціханоўская паведаміла, што ўлады рыхтуюцца да гандлю палітвязнямі
2021.06.22 14:12

Нагадаем, што кіраўнікі МЗС краінаў Еўразвязу 21 чэрвеня прынялі рашэнні аб пашырэнні чорнага спісу ў дачыненні фізічных і юрыдычных асобаў Беларусі на 78 чалавек і 8 кампаніяў. Таксама яны далі згоду на сектаральныя санкцыі. Абмежаванні закрануць нафтавую і калійную прамысловасць, а таксама банкаўскі сектар. Іх мусяць ухваліць 24–25 чэрвеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў