318-ы дзень пратэстаў. Спёка, падрыхтоўка да «гандлю палітвязнямі» і налёт на «21vek.by»


Праз 10 месяцаў з выбараў 2020 года ўлады Беларусі не змаглі канчаткова здушыць пратэсты, а на санкцыі адказваюць параўнаннямі з Гітлерам і падазроным ростам нелегальнай міграцыі ў Еўразвяз. Як прайшоў 318-ы дзень пратэстаў – у аглядзе «Белсату».

Беларускія ўлады, падобна, сфармулявалі адказ на санкцыі Еўразвязу, ЗША і іншых краінаў: «Уводзіш санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі? Ты дзейнічаеш, як Гітлер». Спачатку такое заявіла Міністэрства замежных справаў, а потым і Аляксандр Лукашэнка. Апошні так выказаўся на акцыі памяці ў Берасцейскай крэпасці, прымеркаванай да нападу нацысцкай Нямеччыны на Савецкі Саюз.

Артыкулы
Неасталінская прапаганда. Што адбываецца ў Беларусі з гісторыяй Другой сусветнай вайны
2021.06.22 08:00

Не выключана, што яшчэ адзін адказ на санкцыі – рост нелегальнай міграцыі ў Еўразвяз праз беларускую мяжу. Лукашэнка намякаў, што «аслабіць ахову мяжы» ў адказ на санкцыі. Так, за 21 і 22 чэрвеня літоўскія памежнікі затрымалі тры групы людзей, агулам 58 чалавек, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Еўразвяз праз Беларусь, з іх 4 – грамадзяне Шры-Ланкі, астатнія – Іраку. Агулам сёлета ў Літву спрабавалі нелегальна ўехаць праз Беларусь 498 чалавек. Палякі таксама фіксуюць спробы нелегальнай міграцыі.

Расея і Кітай пакуль на словах заступаюцца за афіцыйны Менск на фоне заходніх санкцыяў. Грэцыя тым часам не выключае, што можа падаць у суд на Беларусь за згон самалёта. Святлана Ціханоўская ж учора ў Бруселі заклікала міністраў замежных справаў ЕЗ быць паслядоўнымі ў палітыцы і захоўваць цвярозы розум. Яна мяркуе, што ўлады рыхтуюцца да гандлю палітвязнямі.

Hавiны
Аналітык: Крэмль свядома падбухторвае Лукашэнку да эскалацыі канфлікту з Захадам
2021.06.22 20:37

Наўрад ці, хоць аб тым жартуюць у сацсетках, з’яўляецца налёт на інтэрнэт-краму «21vek.by». Праўда, гандлёвай пляцоўкай займаўся чамусьці КДБ, а не ДФР ці падатковая. 22 чэрвеня затрымалі трох заснавальнікаў парталу, правялі ператрус у офісе. З невядомых прычынаў ператрус ладзілі таксама ў вытворцы дзвярэй «Юркас», невядомыя ў масках звезлі заснавальніка кампаніі.

Абноўлена
Сілавікі прыйшлі ў кампаніі «21vek.by» і «Юркас»
2021.06.22 16:19

Працягваюцца палітычныя суды. Былому кіраўніку «Белгазпрамбанку» і экс-прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктару Бабарыку пракурор папрасіў даць максімальнае пакаранне за «хабар» і «адмыванне грошай» – 15 гадоў пазбаўлення волі. Іншым фігурантам справы – ад 3 гадоў «хатняй хіміі» да 6,5 года пазбаўлення волі.

Абноўлена
Пракурор просіць асудзіць Бабарыку на 15 гадоў
2021.06.22 13:07

Жыхару Віцебску за каментар пра кіраўніка менскага АМАПу Балабу далі 1,5 года «хіміі». За сцяг у лесе наваградца асудзілі на 30 дзён арышту, на судзе затрымалі яго знаёмую. У Серабранцы, як выявілася, на мінулых выходных цэлую сям’ю затрымлівалі за налепку з Пагоняй – у сям’і кажуць, «выкруцілі вочка ў кватэру і пусцілі газ», а міліцыя адказвае, што так не рабіла.

Некаторыя суддзі звальняюцца – як тыя, хто выносіў палітычныя выракі, так і тыя, якія не трапілі ў навіны з такой нагоды. Сёння стала вядома пра звальненне 33 суддзяў – «Белсат» праверыў іх гісторыі выракаў.

Артыкулы
Алесь Пашкевіч: Чырвона-зялёны сцяг застанецца ў гісторыі як сцяг рэжыму, бел-чырвона-белы – стане нацыянальным
2021.06.22 18:32

Пажылога магілёўца, як сёння стала вядома, на мінулым тыдні адправілі на прымусовае лекаванне за абразу Лукашэнкі. А фільм пра палацы Лукашэнкі прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам».

КДБ ціснуў на працаўнікоў ТЭЦ-2 за аўдыязапіс выступу гендырэктара «Горадняэнерга», а Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі ў двух дактароў-анколагаў адразу пасля Дня медыка. У Беларусі тым часам не хапае больш як 10 тысяч медыкаў.

Апошняя кепская навіна: праз спёку ў Беларусі абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі. Беражыце сябе.

Аб’ектыў
Да канца тыдня ў Беларусі да 34 градусаў цяпла. Як гэта перажыць
2021.06.22 23:07

Цяпер дзве добрыя навіны. Першая: у Капылі з’явіўся мурал з Алесем Адамовічам. Другая: зняволеныя журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова атрымалі прэмію польскага «Прэс-клубу», а зняволеная заснавальніца беларускага «Прэс-клубу» Юлія Слуцкая ўзнагароджаная прэміяй Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў за свабоду слова.

Hавiны
Беларусы накінуліся на трускалкі. Фотарэпартаж з клубнічнай сталіцы – вёскі Дварэц Лунінецкага раёну
2021.06.22 16:56

АА belsat.eu

Стужка навінаў