Помнік Чапаеву, які ніколі не быў у Горадні, зноў з'явіўся ў мясцовым скверы


Улады Горадні ўсталявалі бюст Васілю Чапаеву ў скверы на вуліцы Шчорса. Помнік размясцілі каля вайсковай часткі 5522, у якой базуецца гарадзенскі АМАП, піша Hrodna.life.

Помнік Чапаеву ў Горадні.
Фота: hrodna.life

Бюст Васіля Чапаева ў Горадні дэмантавалі ў лютым 2019 года. Тады ўлады гораду меркавалі перадаць помнік у музей. Але сёлета раптоўна змянілі сваё меркаванне і ўсталявалі яго ў скверы на вуліцы Шчорса, каля вайсковай часткі, у якой базуецца АМАП.

Яшчэ тры гады таму гарадзенцы абураліся, што помнік Чапаеву, які ніколі не быў наагул у Беларусі, з’явіўся ў іхным горадзе. Краязнаўца Віктар Саяпін выказаў меркаванне, што бюст героя грамадзянскай вайны ў Расеі трапіў у Горадню выпадкова: яго перадалі «ў нагрузку» разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбінату.

Помнік Чапаеву ў Горадні.
Фота: hrodna.life

З 1994 года ў Горадні вуліцу Чапаева перайменавалі ў гонар беларускага паэта Міхася Васілька. Але бюст Чапаеву пакінулі. Але пасля дэмантажу бюста ў 2019-м расейскае агенцтва «Красная весна» накіравала запыт у МЗС Расеі, маўляў, улады Горадні вядуць «барацьбу з савецкімі манументамі». Расейскія дыпламаты сустрэліся з прадстаўнікамі Гарадзенскага аблвыканкаму: тыя пераканалі пасла, што гэта не так.

Дзеля абароны бюста Чапаева ў 2020 годзе да Лукашэнкі звярнулася стрыечная пляменніца Чапаева – Марына Чапаева. Яна папрасіла перадаць помнік у Расею. Жанчына напісала ў звароце, што бюст «па-варварску адбойнымі малаткамі знеслі, нібыта для рэстаўрацыі на патрабаванне нацыяналістаў з «Маладога фронту».

Аб’ектыў
Зноў архітэктурны абсурд у Горадні. Вяртанне Чапаева
2019.02.28 22:13

belsat.eu

Стужка навінаў