«Не вайне! Пуцін – чорт!» На школьніцу з Дагестану склалі пратакол за антываенныя лозунгі на лінейцы


Здарэнне адбылося ў Дагестане падчас школьнай лінейкі і апошняга званка. Адна з выпускніц школы выступіла супраць вайны ва Украіне. Ролік з апошняга званка распаўсюдзіўся ў сацсетках 22 траўня. На відэа дзяўчына выгукнула ў мікрафон: «Не вайне! Свабоду Украіне! Пуцін – чорт!» Праваахоўныя органы склалі на дзяўчыну і ейных бацькоў пратаколы.

Прарасейскія дагестанскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў дачыненні выпускніцы складзены адміністратыўны пратакол за дыскрэдытацыю ўзброеных сілаў, а на ейную маці – за невыкананне бацькоўскіх абавязкаў у выхаванні непаўналетніх.

У дагестанскім МУС заявілі, што праводзіцца праверка паводле факту правапарушэнняў.

«Усё, што на гэты момант вядома, – гэта тое, што дзяўчына гэта зрабіла пасля спрэчкі з аднакласнікамі», – паведамілі ў Мінадукацыі Дагестану.

Раман Лугоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў