Чыноўнікі прапаноўваюць паставіць на ўездзе ў Полацк танк або крыж


Мэр Полацку Ігар Марковіч апублікаваў у сваім Instagram прапановы ў мадэрнізаванні кальцавой развязкі «Танк» пры ўездзе ў горад. На думку чыноўніка, развязку неабходна зрабіць не толькі больш зручнай для транспарту, але і візуальна больш прывабнаю.

Кіраўніцтва Полацку рыхтуецца адзначаць 1160-годдзе гораду. З гэтай нагоды ў горадзе трываюць працы для добраўпарадкавання і мадэрнізацыі. Мэр Ігар Марковіч пастанавіў спытаць меркаванне гараджанаў у справе зменаў кальцавой развязкі «Танк» на ўездзе ў Полацк. Жыхарам прапануюць два варыянты, у адным з якіх у цэнтральнай частцы кальцавой развязкі ўсталююць вялікі крыж. Такім чынам чыноўнікі жадаюць падкрэсліць канцэпцыю Полацку як духоўнага цэнтру краіны, дзе некалі жыла Еўфрасіння Полацкая.

Праект кальцавой развязкі Полацку.
Фота: igor_markovich_ / instagram

У другім жа варыянце прапануюць размясціць замест крыжа танк.

Праект кальцавой развязкі Полацку.
Фота: igor_markovich_ / instagram

Чыноўнікі абяцаюць абраць варыянт да канца траўня на падставе меркавання гараджанаў. Адначасова прапановы размясцілі і на сайце гарвыканкаму, дзе пачалося галасаванне.

Hавiны
«Гэта сцяг краіны-агрэсара». Паразмаўлялі з беларусам, які абліў дзяржаўны сцяг фарбай
2022.05.21 16:07

belsat.eu

 

 

Стужка навінаў