Смерць Вітольда Ашурка. Каля амбасадаў Беларусі ў Кіеве і Вільні прайшлі акцыі пратэсту


Акцыя ў Вільні.
Фота: «Краіна для жыцця»

21 і 22 траўня каля беларускіх амбасадаў у сталіцах Літвы і Украіны прайшлі акцыі пратэсту, выкліканыя смерцю ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка.

Увечары 21 траўня неўзабаве пасля вестак аб смерці Вітольда Ашурка беларусы Вільні сабраліся каля амбасады Беларусі, каб ушанаваць памяць як самога Вітольда, гэтак і астатніх ахвяраў гвалту з боку беларускіх уладаў, паведамілі ў «Краіне для жыцця».

Акцыя ў Вільні.
Фота: «Краіна для жыцця»

А 22 траўня каля ўваходу ў амбасаду Беларусі ў Кіеве актывісты раскідалі гной. Як паведамляе голас на відэа з акцыі, яна была выкліканая смерцю Вітольда Ашурка.

Сама падзея была трыб’ютам перформансу Алеся Пушкіна «Гной для прэзідэнта», якую ён зладзіш у 1999 годзе. Сам мастак зараз знаходзіцца ў турме. На гэты раз у гноі апроч фотаздымка Аляксандра Лукашэнкі, былі таксама фота іншых чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў