Прэс-служба Лукашэнкі назвала Нагорны Карабах «вызваленымі тэрыторыямі». А пасля перадумала


Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў. 14 красавіка 2021 года.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка раніцай 22 траўня правялі тэлефонную размову з прэзідэнтам Азербайджану Ільхамам Аліевым.

Лукашэнка і Аліеў абмеркавалі становішча ў абедзвюх краінах, абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях. Гэтак, Лукашэнка падзякаваў Аліеву за падтрыманне і пастаўкі ў Беларусь нафты, а той у адказ распавёў аб сітуацыі на армяна-азербайджанскай мяжы.

ВІДЭА
Шэрая схема Лукашэнкі для абыходу санкцыяў. Ці прадасць ён Азербайджану частку Мазырскага НПЗ?
2021.04.16 14:01

Таксама бакі абмеркавалі напрамкі супрацы і рэалізацыю мінулых дамоўленасцяў.

«У бліжэйшы час у Беларусь прыбудзе азербайджанская дэлегацыя спецыялістаў па горадабудаўніцтву, разам з беларускімі калегамі будзе прапрацаваны план пачатку будаўнічых работ у рэгіёне», – паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Як паведамляе «Наша Ніва», раней у гэтай фразе замест «у рэгіёне» згадваліся «вызваленыя тэрыторыі». Магчыма, гаворка ідзе пра тэрыторыі самаабвешчанай армянскай рэспублікі Нагорнага Карабаху, на якія ўвайшла азербайджанская армія.

Прэс-служба Аліева пакуль маўчыць пра перамовы.

Аналітыка
Навошта Лукашэнка сустракаўся з Аліевым? Тлумачыць эксперт
2021.04.14 17:03

МГ belsat.eu

Стужка навінаў