Медыі: Міжнародныя перавозчыкі адмаўляюцца апрацоўваць грузы беларускіх кампаніяў


Міжнародны перавознік «MAERSK».
Фота: William Grimes / Wikipedia

Міжнародны перавознік «MAERSK» з 18 красавіка не прымае да апрацоўвання грузы арганізацыяў, якія трапілі пад санкцыі ЗША. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Эканоміка па-беларуску».

У спіс тых, чые грузы не прымае перавознік, уваходзяць «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Белнафтахім», «Белнафтахім ЗША», «Белшына», «Горадня Азот», «Горадня Хімвалакно», «Лакафарба», «Нафтан», «Полацк Шкловалакно».

Таксама «MAERSK» папярэджвае партнёраў, што, нават калі груз выставяць без адзнакі пра вытворцу, ёсць высокая рызыка, што яго спраўдзяць спецслужбы заходніх краінаў, груз канфіскуюць і выставяць штрафы за перавоз падсанкцыйнае прадукцыі.

Аналагічныя папярэджанні разаслалі не толькі ад кампаніі «MAERSK», але і ад іншых перавознікаў грузаў.

Страхаванне ўгоды з «Менскэнерга» пад пытаннем

Між тым шведская страхавая кампанія EKN разглядае магчымасць скасавання сваёй пастановы пра страхаванне ўгоды паміж «Менскэнерга» і «Siemens Industrial Turbomachinery AB», паведамляе шведскае выданне TV4.

Пастанову пра далейшы лёс здзелкі вынесуць на сходзе праўлення EKN 25 траўня.

Кіраўніцу шведскага МЗС выклікалі на парламенцкія слуханні з нагоды гэтай угоды.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў