«Ідзе працэс знішчэння незалежных медыяў». МЗС Польшчы асудзіла пераслед журналістаў у Беларусі


Будынак МЗС Польшчы.
Фота: jewishnews.com.ua

Міністэрства замежных справаў Польшчы выступіла з заявай з нагоды пераследу незалежных медыяў у Беларусі. Адпаведную заяву бюро прэс-сакратара польскага МЗС даслала ў рэдакцыю «Белсату».

«У Беларусі ўжо шмат месяцаў ідзе працэс знішчэння незалежных СМІ. Рэпрэсіі супраць журналістаў сталі штодзённасцю для людзей, якія спрабуюць выконваць сваю працу згодна з законам», – гаворыцца ў заяве.

Паводле яе, напады на партал TUT.BY і студыю, дзе запісваліся перадачы «Белсату», – «гэта чарговыя прыклады дзеянняў, што абмяжоўваюць свабоду слова і права на надзейную інфармацыю».

У МЗС нагадалі, што Еўрапейскі звяз і супольнасць дэмакратычных дзяржаваў неаднаразова заклікалі Беларусь стаць на шлях дэмакратыі, у тым ліку да спынення пераследу журналістаў.

«Сёння мы зноў звяртаемся з гэтым зваротам да беларускіх уладаў. Канструктыўны дыялог і павага асноўных правоў – найбольш прыдатны сродак для дасягнення паразумення ў Беларусі», – падкрэслілі ў МЗС Польшчы.

Hавiны
Амбасадара Беларусі выклікалі ў МЗС Нямеччыны за выказванне Карпянкова
2021.05.21 20:02

Нагадаем, што ў МЗС Нямеччыны з нагоды пагрозаў намесніка міністра ўнутраных справаў Мікалая Карпянкова пратэстоўцам быў выкліканы амбасадар Беларусі. Да яго «была выразна даведзеная пазіцыя Нямеччыны аб недапушчальнасці падобных дзеянняў і выказванняў. Нямеччына будзе цвёрда стаяць на баку тых беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю, вяршэнства закона і выкананне правоў чалавека».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў