ЗША папярэджваюць Пуціна, што наступствы выкарыстання ядравай зброі будуць катастрафічнымі


Намесніца дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд не выключае, што Уладзімір Пуцін можа выкарыстаць ва Украіне тактычную ядравую зброю. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвʼю выданню «Європейська правда».

«Мы маем справу з Пуціным, і ён ужо аддаў загад здзяйсняць жудасныя, надзвычай жорсткія ваенныя злачынствы. Значыць, усё магчыма, і нам трэба быць гатовымі да ўжывання Расеяй розных відаў зброі з катастрафічнымі наступствамі.

Цяпер мы – і не толькі ЗША, але і іншыя прадстаўнікі трансатлантычнай супольнасці – вельмі настойліва даносім да Пуціна сігнал пра тое, што гэты крок будзе катастрофай не толькі для Украіны і для свету, але таксама будзе мець абсалютна катастрафічныя наступствы для самога Пуціна і таксама для Расеі», – заявіла яна.

Аналітыка
Колькі ядравай зброі ў Расеі, і ці можа Пуцін распачаць ядравую вайну?
2022.03.22 07:30

Вікторыя Нуланд таксама распавяла ў інтэрвʼю выданню «Європейська правда», што Вашынгтон працуе з саюзнікамі па НАТО, каб Украіна атрымала больш рэактыўных сістэмаў.

«Мы ўжо пастаўляем сістэмы РСЗА. І не толькі мы пачалі гэта рабіць. Акрамя таго, мы цяпер працуем з іншымі саюзнікамі па NATO, каб даць Украіне больш рэактыўных сістэмаў», – заявіў яна.

Hавiны
Уладзімір Зяленскі не выключае, што Расея можа выкарыстаць ядравую зброю
2022.04.15 23:37

РР belsat.eu

Стужка навінаў