З літарай «Z» будуць змагацца нават у Кыргызстане


У Кыргызстане Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі (ДКНБ) заявіў, што вайсковай форма і касцюмы з сімвалам «Z» «спрыяюць распальванню міжнацыянальнай варожасці». Пра гэта паведамляе «Крым. Реалии».

«Органы нацыянальнай бяспекі заклікаюць… гараджанаў не апранаць такую форму на шэсце «Несмяротны полк», што адбудзецца 9 траўня ў гонар Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ДКНБ папрасіў сэрвісы пракату карнавальных касцюмаў не даваць у арэнду вайсковую форму з літарай «Z», папярэдзіўшы «аб адказнасці за дзеянні, накіраваныя на распальванне міжнацыянальнай варожасці».

Hавiны
У Польшчы прапанавалі прыраўнаць расейскі сімвал «Z» да свастыкі
2022.04.07 12:16

Раней у некаторых постсавецкіх краінах (Малдове, Літве) ужо было забароненае выкарыстанне літары «Z» для падтрымання расейскай агрэсіі. А Сейм Латвіі падтрымаў тэрміновыя папраўкі ў Закон аб грамадзянстве, якія прадугледжваюць магчымасць пазбаўляць грамадзянства за падтрыманне ваенных злачынстваў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў