Тэатры з Магілёва і Бабруйску возьмуць удзел у фестывалі ў «ЛНР»


Два беларускія дзяржаўныя тэатры падчас вайны возьмуць удзел у фестывалі ў самаабвешчаным сепаратысцкім рэгіёне Украіны «ЛНР», незалежнасці якога Беларусь не прызнавала. Пра гэта паведамляюць мясцовыя медыі.

А так выглядае Марыупальскі драматычны тэатр пасля абстрэлу.
Фота: mariupolnow / Telegram

Адкрыты міжнародны тэатральны фестываль імя Паўла Луспекаева «Спадарыня Удача» праходзіць онлайн з 20 да 27 красавіка.

У праграме заяўленыя два спектаклі ад тэатраў з Беларусі:

23 красавіка сваю імпрэзу прэзентуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр, а 24-га – а Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча з Бабруйску.

Фестываль арганізаваны мясцовым драмтэатрам і Міністэрствам культуры, спорту і моладзі «ЛНР».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў