«Русский мир» – усё? Якая будучыня чакае галоўную ідэалогію сучаснай Расеі?


Словазлучэнне «русский мир» пасля анексіі Крыму ў свядомасці вялікай колькасці людзей атрымала негатыўную канатацыю. З пачаткам вайны ва Украіне ўвесь свет ізноў пабачыў боль і разбурэнне, якія прынёс расейскі жаўнер. У сувязі з гэтым справядлівым будзе пытанне: якая будучыня чакае «русский мир»?

Спачатку трэба адзначыць, што агульнага разумення панятак «русский мир» не мае. Розныя навукоўцы, публіцысты і палітыкі могуць укладваць у яго адрознае напаўненне. Часцей за ўсё, «русский мир» атаясамліваецца з агрэсіўнаю вонкавапалітычнаю дактрынаю Расеі, якая пачала рэалізоўвацца з пачатку 2000-х.

За апошнія 20 гадоў свет бачыў шмат прыкладаў прыходу «русского мира». Гэта вайна з Грузіяй (2008), анексія Крыму (2014), вайна на Данбасе (з 2014) і ў Сірыі (з 2015). У выніку такой замежнай палітыкі на мапе з’явіліся новыя гарачыя пункты, што ствараюць напружанасць і пагражаюць бяспецы шэрагу краінаў.

Такім чынам, «русский мир» – гэта агрэсіўная вонкавапалітычная дактрына, накіраваная на «збіранне» Расеяй тэрыторыяў у межах былога Савецкага Саюзу, населеных расейскамоўным насельніцтвам.

«Цяпер «русский мир» – гэта ідэалагічны канструкт, накіраваны на забяспечванне дамінавання пуцінскага рэжыму на постсавецкай прасторы ды ў сучасным свеце агулам. Гэта імперскі і агрэсіўны канструкт, якога я не падтрымліваю», – адзначыў палітык, кіраўнік Расейскага еўрапейскага руху Данііл Канстанцінаў.

План: Б
Расея цягне Беларусь у магілу
2022.04.06 15:05

Таму складана сабе ўявіць прыязнае стаўленне да ідэяў «русского мира».

«Пасля таго як «русский мир» быў паказаны ў якасці ракетаў, якія падаюць на чыгуначныя вакзалы з уцекачамі, расстрэлаў без суда і іншага сваволля расейскага войска, пасля ўсяго гэтага выкарыстоўваць гэтае словазлучэнне прыстойнаму чалавеку ў сучасным свеце немагчыма. Таму, напэўна, «русский мир» як альтэрнатыўны праект супакоіцца на гэтым моманце», – мяркуе Канстанцінаў.

На думку палітыка, ёсць (альбо мог бы існаваць) іншы, больш канструктыўны і талерантны варыянт «русского мира». Напрыклад, у выглядзе глабальнай супольнасці людзей, якія належаць да расейскай культуры. Ключавы момант – гэта добраахвотны характар такіх дачыненняў.

Можна меркаваць, што існаванне «русского мира» ў акрэсленым вышэй выглядзе бліжэйшым часам амаль немагчымае.

Таксама ў праграме:

  • «Русский мир» даўно захапіў Беларусь. Святлана Алексіевіч і Аляксандр Філіпенка – беларускія ці расейскія пісьменнікі?
  • Так склалася гістарычна. Як мэтанакіравана праводзілася русіфікацыя Беларусі
  • Павінны быць валявыя крокі. Што можа адрадзіць беларушчыну ў будучыні

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у прыкладанні «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі «iOS» і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

Стужка навінаў