Рэдактарцы газеты «Новы Час» Аксане Колб выставілі абвінавачванне


Рэдактарцы газеты «Новы Час» Аксане Колб выставілі абвінавачванне і пераводзяць у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Пра гэта паведамляе «Новы час».

Галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аксана Колб.
Фота: «Новы час»

Аксану Колб затрымалі 20 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Сёння, 22 красавіка, сваякі Аксаны Колб паведамілі, што ёй выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Таксама стала вядома, што Аксану Колб з ІЧУ пераводзяць у СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Hавiны
Выхад газеты «Новы час» прыпынены: прыватная друкарня адмовілася яе друкаваць
2021.08.10 16:19

У кастрычніку 2021 года ў працаўнікоў «Новага часу» сілавікі праводзілі ператрусы. Аксану Колб тады даставілі ў Следчы камітэт, але ў той жа дзень адпусцілі.

Аксана Колб узначаліла рэдакцыю газеты «Новы Час» у 2015 годзе. Летась у жніўні выхад папяровай версіі газеты быў спынены, а ў канцы кастрычніка 2021 года ўлады заблакавалі сайт novychas.by.

РР belsat.eu

Стужка навінаў