Расея нападзе на Малдову? У Міністэрстве абароны РФ распавялі пра свае планы


Расейскае войска падчас другога этапу вайны павінна ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам. Пра гэта заявіў 22 красавіка намеснік камандуючага войскамі Цэнтральнай вайсковай акругі (ЦВА) генерал-маёр Рустам Мінекаеў.

Данецк, Украіна. 22 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат

Паводле яго, заданне другой фазы – «устанавіць поўны кантроль над Данбасам і паўднёвай Украінай», перадае ТАСС.

«Гэта дасць магчымасць забяспечыць сухазнмны калідор у Крым, а таксама ўздзеяць на жыццёва важныя аб’екты ўкраінскіх [вайсковых сілаў], чарнаморскія парты, праз якія ажыццяўляюцца пастаўкі сельскагаспадарчай, металургічнай прадукцыі ў [іншыя] краіны», – сказаў Мінекаеў.

Пры гэтым дадаў, што кантроль над поўднем Украіны – «гэта яшчэ адно выйсце ў Прыднястроўе, дзе таксама адзначаюцца факты прыгнёту расейскамоўнага насельніцтва».

Hавiны
Генерал-маёр СБУ: Фінляндыя не забыла пра акупаваныя з 1939 года тэрыторыі
2022.04.22 10:03

Раней генерал-маёр Службы бяспекі Украіны (СБУ) Віктар Ягун у эфіры «Студыі «Белсат» заявіў, што чакае актывізацыі замарожаных канфліктаў вакол Расеі на фоне неспрыяльных для Крамля вынікаў вайны ва Украіне. Пра гэта ён заявіў, каментуючы пастанову ўраду Японіі прызнаць Паўднёвыя Курылы незаконна акупаванаю тэрыторыяй.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў