Памёр праваслаўны архіепіскап Пінскі


Тэлеграм-канал «Хрысціянскай візіі» паведамляе пра смерць праваслаўнага архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана (Корзуна). Яму было 78 гадоў.

Архіепіскап Стэфан (Корзун).
Фота: pinskeparh.by

Пазней гэтую інфармацыю пацвердзіў і афіцыйны сайт БПЦ. Паводле яго, 26 красавіка ў 8:00 у саборы Уваскрэшання Славучага Свята-Варварынскага жаночага манастыра Пінску пачнецца літургія, пасля якой будзе здзейснены чын адпявання архіепіскапа.

Далей труну з целам спачылага перавязуць ва Успенскі сабор аднайменнага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. У 15:00 будзе здзейснена памінальная літыя. Пасля літыі цела іерарха будзе пахаванае на тэрыторыі манастыра.

  • Ігар Корзун нарадзіўся 25 сакавіка 1944 года ў вёсцы Корзуны Чэрвенскага раёну Менскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1962-м скончыў Марʼінагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум, працаваў у калгасе аграномам.
  • У 1972 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, а затым – акадэмію. 9 студзеня 1978 года ў Жыровіцкім манастыры быў пастрыжаны ў манаства з імем Стэфан. З 1990-га – епіскап Пінскі і Лунінецкі. 25 лютага 2000 года ўзведзены ў сан архіепіскапа.
  • У чэрвені 2021 года быў адзіным чальцом Сіноду БЭМП, які пратэставаў супраць гвалтоўнага адхілення архіепіскапа Арцемія (Кішчанкі) з Гарадзенскай кафедры.
Hавiны
«Гэта адбылося па ўказцы дзяржавы». Былы архіепіскап Арцемій пракаментаваў сваю адстаўку
2021.06.13 21:31

ПС belsat.eu

Стужка навінаў